Мая мова
Аляксей Якімовіч
Не падай
Мова мая родная
Узнялася да нябёсаў.
Не падай, непадкупная:
Загіне шмат дзівосаў.
Не будзе твайго голасу.
Таксама анямею.
Зярнятка урадлівае
З унукам не пасею.
На полі беларускім
Расцеш ты збажыною.
Словы каласістыя
Чаруюць нас красою.
На гэтым полі даўнім
Каменьчыкі збіраю.
Ад лета і да лета,
Як сын, табе спрыяю.
Ты маці мая, мова.
З’яднаўся я з табою.
Мяне ты затуляеш
Ад ворагаў сцяною.
Хочуць яны ўджаліць –
Сцяна ім не дае.
Хоць тут мы падрасталі,
Чужыя, не свае.
Збіраю я каменні,
Нясу перад сабой.
Ад лета і да лета
Растуць яны гарой.
Калі іх кіну ў мора,
То выйдзе з берагоў.
-- Трымайся, мова-маці, --
Прашу цябе я зноў.
Калышуцца каменні,
Як кроплі на галлі.
Калі іх кіну ў мора,
Затопіць паўзямлі.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Дзяўчына з касою
Я
мову ўяўляю
Дзяўчынаю з касою.
З
дзяцінства называю
Яе маёй, сваёю.
Дзяўчыначку з касою
Нам трэба падтрымаць.
У
прыцемку ступаючы,
Шлях цяжка выбіраць.
Вачыма васільковымі
На гэты свет глядзіць.
Святло, як ад багіні,
Каб нас сагрэць, ляціць.
Дзяўчына-беларусачка,
На скрыпачцы зайграй,
Пачуцці свае боскія
Тутэйшым перадай.
Будзь нашаю сяброўкай
І
ў горы, і ў бядзе.
Такой прыгожай, мілай
Не ўбачу я нідзе.
Дзяўчыначку з касою
У
грудзі не штурхайце.
Убачыўшы, здалёку
У
хату запрашайце.
Хай песню праспявае,
Хай казачку раскажа,
Хай даўнюю батлейку
Для ўсёй сям’і пакажа.
Жывіце ў шчасці, людзі,
Душу узбагачайце,
На мове беларускай
Пішыце і чытайце.
2025 год
Комментарии
Отправить комментарий