Вершаваныя народныя прыказкі і прымаўкі (дабро і іншае)
Вершаваныя народныя прыказкі
і прымаўкі
(дабро і іншае)
У
вершаванай форме склаў Аляксей Якімовіч
На смелага сабака
брэша, а нясмелага кусае,
Рука руку
мые, нага нагу падпірае.
На воўка
памоўка, а Саўка авечкі крадзе,
Ловіць рыбу ў
мутнай вадзе.
Мурашка
невялікая, а горы капае,
На кані едзе
і каня шукае.
Не плюй у
крыніцу: прыйдзецца напіцца,
Добра таго
страшыць, хто баіцца.
Хто з
язычком, той і з піражком,
У яго кожнае
слова з кручком.
Конь на
чатырох нагах, і то спатыкаецца,
Ад іскры і
сыр-бор загараецца.
Чалавек не
яблык: адразу не раскусіш,
Блізка локаць, ды не
ўкусіш.
Такі добры,
хоць да сэрца прыкладай,
Хоць гарохам у
лоб страляй.
Каго
паважаюць, з тым і кумуюць,
Глухія не ўсё
чуюць.
Чорт чорта
пазнаў і на пір пазваў,
Не чорт пхаў –
сам упаў [1, с. 185 -- 214].
2022 год
Выкарыстаная літаратура
1. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / склад. Яўген
Рапановіч. Выд. другое, перапрац. і дап.
– Мінск : Выш. шк., 1974. – 384.
Комментарии
Отправить комментарий