Вершы. Пра каханне-25
Аляксей Якімовіч
Каханай
На зялёнай сцяжынцы
Мы з табою сышліся.
Перасмяглыя вусны,
Як збавенне, зліліся.
Мы ўзяліся за рукі,
Нашы пальцы спляліся.
Мы ляцім над зямлёю,
Мы з табой узняліся.
Пан Сусвету магутны
Гэту сілу нам даў.
З вышыні нас заўважыў
І злучыў, аб’яднаў.
Мы над тлумам ляцім,
Над пустой калатнёй,
Над пляткарствам зайздросным,
Над калючай хлуснёй.
Побач ветрык лагодны.
Абнімае ён нас,
Ціха шэпча на вушкі:
-- У добры час! У добры час!
Чую музыку скрыпкі.
Усё гучней яна грае,
Як малых немаўлят,
Нас дабром сагравае.
Я дыханне тваё,
Як сваё, адчуваю.
Твае светлыя думкі,
Як малітву, чытаю.
Мы ўзяліся за рукі.
Мацней пальцы сціскай.
Будзь маёй прыгажосцю.
Давярай, давярай.
Я табе падару
Наша шчасце людское.
Захавай, прытулі нас,
Каханне зямное.
Пан Сусвету магутны,
Узнімай усё вышэй.
Няхай цяга спаткання
Нас яднае даўжэй.
-- --
-- -- --
-- -- -- --
Без вялікага кахання
Нам не абысціся.
Нашы вусны, нашы пальцы,
Як вянок, спляліся.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Растрывожыла душу
Каля рэчкі у ляску
Расцвіла каліна.
Растрывожыла душу
Мілая дзяўчына.
Лес каліну затуляе,
Упрыгожвае палі.
Ты адзінае сузор’е
Для мяне тут, на зямлі.
Калі б быў я музыкантам,
Для цябе зайграў бы,
Хвалі цёплага кахання
Вышэй узнімаў бы.
Калі б ты мне дазваляла,
За руку трымаў бы.
Каб не выцяла бачок,
Саломку падсцілаў бы.
Калі б раптам загадала,
Рыцарам я стаў бы.
Як любімую Айчыну,
Цябе абараняў бы.
Калі б меў такую волю,
Шчасце падарыў бы.
Сілу ў Бога папрасіўшы,
На руках насіў бы.
Калі б надта захацела,
Знайшоў бы залацінку
І адзеў бы на твой палец
У добрую хвілінку.
Калі б мы пабраліся,
У райскі сад вадзіў бы,
Маладую яблыньку
З табой пасадзіў бы.
Калі хочаш быць каханай,
Не лянуйся, пакахай.
Светлыя пачуцці
Ты не замыкай.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Непаразуменне
Звычайна ты лагодная,
Зусім не калючая.
А
бываеш іншы раз,
Як
крапіва, пякучая.
--
Не! – паведамляеш,
Знішчаючы ў прах.
Здалося праз хвіліну:
Хвошчаш па шчаках.
Лупіш з асалодай,
Выкінуўшы страх.
Рука набірае
Ўсё
большы размах.
Сумныя слязінкі
Паўзуць па шчаках.
--
Не! –гучыць гулка,
Бы
ў дзікіх гарах.
Гучыць, як адмова,
Як
страшны прысуд,
І
тварам кідае
У
сметнік, у бруд.
Гараць мае шчокі,
Смыліць на душы.
Цябе не прашу я:
Са
мной саграшы.
У цяпельца кахання
Паленца падкінь.
У бязводнай пустыні
Мяне не пакінь.
Не, як знявага,
Гучыць у вушах.
Калі ж перастанем
Лупіць па шчаках?
Плывеш, як арліца,
Бяжыш, нібы лань.
Гляджу, вымаўляю:
-- Крыло не парань.
2025 год
Комментарии
Отправить комментарий