Мае прыпеўкі, змешчаныя ў кнізе “Карп у футры”
Мае прыпеўкі, змешчаныя ў кнізе “Карп у футры”
Якімовіч, А. М. Карп у футры : апавяданні, вершы, прыпеўкі / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2021. – 167 с.
Антывірусныя прыпеўкі
За мяжою я была.
Бяды вірус нарабіў:
Добры домік “Для пацехі”
Ён аднойчы зачыніў.
-- Галасуйце за мяне! –
Папрасіў аратар.
Ну а я яму сказала:
-- Купі рэспіратар!
-- Скажы, мая мілая,
Дзе ўсю ноч гуляла?
-- Мяне вірус затрымаў,
З ім я прастаяла.
Цалуй, цалуй, мілы,
Адчуй маю ласку.
Мёдзікам намазала
Вірусную маску.
Мяне вірус даганяў,
А я уцякала.
Наваліўся б на мяне,
Калі б пачакала.
Калі з хаты я выходжу,
Прасам маску гладжу.
Свайго мілага люблю,
З вірусам не здраджу.
Забалела галава
І ноччу не спіцца:
Адварочваецца муж:
Віруса баіцца.
Вірус у госці завітаў.
Я яго прымала:
Тры гадзіны за сталом
Хлоркай частавала.
2020 год.
Не чапляйся, вірус,
Не буду з табою:
За два дні ты пастарэў,
Ужо з барадою.
Вады ў ванну напусціла
І палезла мыцца.
Вірус дзверы адчыніў.
Ён прыйшоў пабрыцца.
Я памыла рукі,
Я памыла ногі.
Лекара чакаю
З хуткай дапамогі.
Быў у мяне настаўнік,
Быў у мяне артыст.
Цяпер абнімае
Інфекцыяніст.
З мілым не сумуем,
Хоць не сустракаемся.
Мы каханнем разам з ім
У айнлайн займаемся.
Закахаўся ты ў мяне,
Падхапіў інфекцыю.
Дык цалуй, цалуй хутчэй,
Не чытай мне лекцыю.
Не чарні, мілы, мяне,
Не рабі як сажу.
Калі будзеш раўнаваць,
Вірусам намажу.
Раней з мілым я гуляла
У парку, дзе акацыі.
Цяпер з Муркаю сяджу
Я на ізаляцыі.
-- Ведаю, мой мілы:
Ходзіш да Параскі.
-- Каханнем не займаемся:
Шыем людзям маскі.
2020 год.
У касцях ламота
І у пот кідае.
А вірус калготкі
Мае прымярае.
На паляначцы сунічнай
Ягады збірала.
Да паўдня вірус прасіў –
Яму не давала.
Віна вірусу прынесла.
-- З півам пі, саколік!
Ну а вірус заявіў:
-- Я не алкаголік!
Прыйшоў мілы і тлумачыць:
-- Вірус добры, хлопец свой.
Я нарэшце зразумела:
Не сябруе з галавой.
Я да мамачкі іду,
Вестку мамачцы нясу:
Мілы мой зусім здурнеў:
Купіў вірусу касу.
Мілы п’яны прыцягнуўся,
Прама ў вочы кажа:
-- Віруса я запрасіў,
Разам з намі ляжа.
Вечарам мой мілы
Прыйшоў з магазіна.
-- Хлеба, солі ты купіў?
-- Там адна вакцына!
Ззаду вірус падышоў,
Дакрануўся да пляча.
Я не разгубілася:
Уваліла бухача.
Я у хаце не сяджу:
Каратэ займаюся.
Калі, вірус, падыдзеш,
З табой пазмагаюся.
Памылілася у вёсцы
Вясною бабуля:
З морквай вірус пасадзіла,
Думала: цыбуля.
Не ўсміхайся, вірус,
Не рабі мне вочкі.
Ніколі не ўбачыш
Мяне без сарочкі.
Вірус, вірус-горасей,
Не расказвай казкі.
Да вакцыны едзь хутчэй,
Каціся кілбаскай.
Мяне вірус запыніў,
Дзе расце асіна.
-- Уцякай! – яму сказала. –
Я твая вакцына.
Мілы мне не здраджвае,
Выгінае спіну.
Я ад віруса яму
Увяла вакцыну.
Была маладая –
Зваў “жоначка Марыя”.
Цяпер называе
Мяне “пандэмія”.
2020 год.
Комментарии
Отправить комментарий