Вершаваныя народныя прыказкі і прымаўкі (розныя бакі чалавечага характару і іншае)
Вершаваныя народныя прыказкі
і прымаўкі
(розныя бакі чалавечага
характару і іншае)
У
вершаванай форме склаў Аляксей Якімовіч
І падрос, і
вырас Янучок, а Янкам не стаў,
Адказаў, як па
твары даў.
Воўка як ні
кармі – усё ў лес глядзіць,
Авечку стрыгуць
– баран дрыжыць.
Ці глянуў, ці
плюнуў – не адгадаеш,
Шыла ў меху не
схаваеш.
Ваўкоў баяцца –
у лес не хадзіць,
Ён чужымі
вачамі на свет глядзіць.
Добрага сабаку
на ланцугу трымаюць,
Добрага добра і
ўспамінаюць.
Хто сумленне
мае, той чужога не чапае,
Кожны сабе дабра
жадае.
Не з тваёй
галавой ракаў лавіць,
Не разяўляй рот: мух
наляціць.
Старога ліса не
ашукаеш,
Агню ў саломе не
схаваеш.
Ціхая вада
берагі падмывае,
І сонца свае
плямы мае.
Глянуў, як тры
грошы даў,
За бегам і ход
прапаў.
Пасля сваркі
рукамі не махай,
Не лай і не
перапрашай.
Альбо пан, альбо
прапаў,
Гаў – і зубы
сцяў [1, с. 185 -- 214].
2022 год.
Выкарыстаная літаратура
1. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / склад. Яўген
Рапановіч. Выд. другое, перапрац. і дап.
– Мінск : Выш. шк., 1974. – 384 с.
Комментарии
Отправить комментарий