Птушыныя прыпеўкі
Птушыныя прыпеўкі
Аляксей Якімовіч
А я, качка маладая,
Пакахала салаўя.
Да яго не падпускае
Мяне мамачка мая.
А я, качка маладая,
Плыву хутка па вадзе.
Вечарамі не гуляю.
У сваім сяджу гняздзе.
Певень да мяне прыйшоў
І на беразе стаіць:
Пер’е залатое
Баіцца памачыць.
Сяброўкі ў вырай паляцелі.
Шлях іх ліст пазалаціў.
А я дома засталася:
Мяне певень не пусціў.
Певень з качкаю сябруе,
Носіць ёй зярняткі.
Не сцярпелі куры:
Праганяюць з хаткі.
Качка аблянілася,
Працаваць не хоча.
З маладой сарокай
Цэлы дзень стракоча.
Сядзяць гусі ў класе,
А качка праспала:
Да паўночы з пеўнем
Яна танцавала.
Гусяняты каля мамы
Грэліся, сядзелі.
А як крыху падраслі,
У вырай паляцелі.
Сядзіць у куточку,
Плача гусянятка.
Цэлы месяц не прыходзіць,
Заблудзіўся татка.
Не ляціць гусак дамоў,
Хоць сям’я чакае:
З птушкамі заморскімі
На пляжы загарае.
2022 год.
Комментарии
Отправить комментарий