Вершы. Наша прырода-25
Аляксей Якімовіч
Куст язміну
Спорны дожджык пастараўся:
Зямлю шчодра напаіў.
Каля хаты пры дарозе
Малады язмін расцвіў.
На галінках тонкіх
Летнія сняжынкі:
Белыя пялёсткі,
Жоўтыя тычынкі.
Пахнуць кветкі лета,
Вабяць прыгажосцю,
Пчолак запрашаюць
Да сябе у госці.
Лету не сядзіцца,
Па зямлі ступае,
Фарбамі дзівоснымі
Яе аздабляе.
Беляхцяць на кусце
Кветачкі-язмінкі.
У небе праплываюць
Воблачкі-аўчынкі.
Плывуць, як у дзяцінстве.
Добра помню гэта.
Дзянькі прабягаюць,
Забіраюць лета.
Распрамляю грудзі,
Кратаю язмінкі.
Іх пацалавалі
Цёплыя дажджынкі.
2025 год
Комментарии
Отправить комментарий