Вершы пра каханне. З дрэва ўпаў лісточак…
Вершы пра каханне. З дрэва ўпаў лісточак…
Аляксей Якімовіч
З дрэва ўпаў лісточак…
З дрэва
ўпаў лісточак,
Вецярком сарваны.
Уздыхае цяжка
Хлопец закаханы.
Мілая, жаданая
Яго абмінае.
А калі сустрэне,
Вочы апускае.
Вецер, ветрык, вецярок,
Не трасі галінкі!
Сіратліва хлопцу
Без мілай дзяўчынкі.
Вусны ціха шэпчуць:
-- Мая каралева!
А лісточкі падаюць
На травінкі з дрэва.
Хмурыцца дзяўчына,
Слоў яна не чуе.
Яе нехта іншы
Хутка пацалуе.
Да грудзей прытуліць
Дужымі рукамі.
Душу запалоніць
Зіма з маразамі.
На дрэве лісточкі
Вецярок цалуе.
Хлопец закаханы
Без мілай сумуе.
2023 год
Аляксей Якімовіч
Сустрэчу лёс прызначыў
З табою
размаўляю,
Чую голас твой.
Не ведаў, што мы ходзім
Па вуліцы адной.
Сустрэчу лёс прызначыў.
Ён мае свой расклад.
Каб не блукаў я ў цемры,
Прывёў у дзівосны сад.
Там ты, мая каханая,
Слядочкі пакідаеш,
Як сонейка чароўнае,
Наўкола пазіраеш.
Там кветкі расцвітаюць,
Галінкі гнуць плады.
У гэтым райскім садзе
Адчуў, што малады.
Рукамі я цягнуся…
Ты ўсё бліжэй, бліжэй…
Няхай салоўка песню
Спяе для нас хутчэй.
Спявай нам, салавейка,
Усю ночку, давідна.
Няхай нас атуляе
Сваім цяплом вясна.
Як добра, што ты ёсць,
Прыгожая лілея!
Я дыхаю, жыву,
Бо ты – мая надзея.
2023 год
Аляксей Якімовіч
Каля рэчкі, дзе каліна…
Каля
рэчкі, дзе каліна,
Туман сцелецца, вісіць.
Стаіць хлопец, уздыхае:
На душы моцна шчыміць.
Ён каханую чакае.
А каханая не йдзе.
Напаўзае туман шэры,
Вусы мочыць у вадзе.
-- Разаслаўся туман гэты,
Схаваў сцежачку, накрыў
І дзяўчыну маладую
Да мяне ён не пусціў, --
Шэпча хлопец, вымаўляе,
Боль стараецца суняць
І каханую дзяўчыну
Вельмі хоча апраўдаць.
На каліне вісяць гронкі.
Гнуцца тонкія галінкі.
Прабягаюць, уцякаюць
Хуткакрылыя хвілінкі.
Хлопец цягнецца рукою.
Адну ягадку сарваў.
Разам з белаю расою
У рот паклаў, пакаштаваў.
-- Горка! – вусны прашапталі,
Потым ціха дадалі:
-- Мы каханне ў гэты вечар,
Як відаць, не збераглі.
Каля рэчкі, дзе калінка,
Туман навісае.
Стаіць хлопец спахмурнелы,
Думае, гадае.
2023 год
Аляксей Якімовіч
Прыйдзі на бераг
У
бязмежным моры
Крычу. Пачуй!
Знікае сіла.
Ратуй, ратуй!
Куды ні глянеш,
Вакол вада.
Хвост узнімае
Хваля-бяда.
Дзесьці далёка
Агні гараць.
Сытыя людзі
У крэслах сядзяць.
У іх сям’я,
Цяпло і ласка,
Шырокі ложак,
Нібыта казка.
Ён там аснова.
Ён запрашае.
Ён грэх пад коўдрай
Часта хавае.
Грэх лашчыць, цешыць,
Настрой стварае.
Многім здаецца:
У доме яднае.
А за акном
Сады ў расе.
Хтосьці камусьці
Кветкі нясе.
Далёка я
Ад кветак тых.
Прашу, малюся,
Каб вецер сціх.
Ён не сціхае.
Мора гудзіць.
Хваля салёная
З пенай ляціць.
Руку наставіў,
Каб адштурхнуць.
За гэтай хваляй
Яшчэ бягуць.
У бязмежным моры
Крычу: “Ратуй!”
Прыйдзі на бераг,
Зірні, адчуй.
2023 год
Аляксей Якімовіч
У садочку каля хаты…
У
садочку каля хаты
Вішня падрастае,
Раненька, з зарою
Дзянёк сустракае.
Свеціць з неба сонца,
Вішню абнімае,
На галінках тонкіх
Промні заплятае.
На зялёнай вішаньцы
Кветкі расцвітаюць,
Свет духмяны, непаўторны
У гэты час ствараюць.
Да пялёсткаў белых
Хачу дакрануцца.
А ля вішні пчолкі
Залатыя ўюцца.
Гучна гудзяць пчолкі,
Мяне адганяюць.
Да прыгожай вішні
Яны не пускаюць.
Сонечныя пчолкі,
Я не адыдуся,
Да пялёсткаў белых
Рукой дакрануся.
Вясна каля хаты
Вішню прыбірае.
Закахаўся я ў цябе,
Вішня маладая.
2023 год
Аляксей Якімовіч
Віншаванне
Ля
акенцы я стаю,
На двор пазіраю,
Нібы зорачку ўначы,
Жаданую чакаю.
Няхай светлыя праменні
Дом твой напаўняюць,
Няхай добрыя суседзі
Ў госці запрашаюць.
Няхай мілае каханне
Цябе падтрымае,
Няхай шчасце для цябе
Дзверы адчыняе.
Няхай песні салавейка
Для цябе спявае,
А бадзёрае натхненне
Сілы прыбаўляе.
Няхай водарам дзівосным
Цешаць цябе кветкі,
Няхай радуюць штодзень
Мірныя палеткі.
Няхай збываюцца надзеі,
Прыходзяць, як сябры,
І ад жыцця, як каралева,
Толькі найлепшае бяры.
Няхай гладкая дарога
Будзе прад табою.
Ведай: у думках і пачуццях
Ты заўжды са мною.
2023 год.
Аляксей Якімовіч
Твае вусны -- агонь
Твае вусны -- агонь,
Твае вусны -- крыніца,
Твае вусны, павер,
Для мяне навальніца.
Я ўмею кахаць,
Навучыўся цярпець.
А цябе да канца
Не магу зразумець.
Ты прыйдзі да мяне.
“Я кахаю”, -- скажы.
У язычніцкім танцы
Ты мяне закружы.
Узнімі над зямлёю,
Каб змаглі паляцець,
З вышыні на палеткі
Удваіх паглядзець.
Паляцім побач з хмаркай.
Нас каханне з’яднае.
Мы не ўпадзем з табою:
Нас яно падтрымае.
Дні за днямі ідуць,
Час жыцця вымяраюць.
У вялікім Сусвеце
Яны многіх яднаюць.
Не хавай свае вусны,
Прыгажосць не хавай.
Час імклівы кахання --
Гэта казачны рай.
2023 год.
Комментарии
Отправить комментарий