Прыпеўкі для настрою
Прыпеўкі для настрою
Аляксей Якімовіч
Сёння свята у мяне:
Ў хату ўехаў, навасёл.
Падарыла цешча мне
У каністрыку расол.
У магазін цешчу прывёў.
Думаў: заблудзілася.
Прысылае эсэмэску:
“Я тут пасялілася”.
Захварэла мая цешча:
Забалелі ножкі.
У лесе ягады збірала:
Пакусалі мошкі.
Мая цешча з маёй Галяй
Цешыцца, варкуе.
А калі мяне сустрэне,
Як піла, пілуе.
Сваёй цешчы падарыў
Беленькага коціка.
Зрабіў коцік туалет
‘
Ля правага боціка.
Падарыў я цешчы
Беленькага коціка.
Коцік з мышкамі сябруе,
Корміць іх ля плоціка.
Мая цешча разышлася:
Рапірысткай хоча стаць.
На базар заўтра паедзем:
Маску ёй трэба купляць.
Мая цешча кажа:
“Я ўжо не старая”.
Упрыгожвае яе
Маска маладая.
Раней цешча надзявала
Штаны-нагавіцы.
Цяпер выбірае
Кароткія спадніцы.
Няма зроку ў цешчы –
У грыбы ідзе.
Пра такіх мы кажам:
Як пугай па вадзе.
Пякуць людзі пірагі
З тварагом і макам.
Мы па-іншаму жывём:
Як каты з сабакам.
З падарункамі прыехаў
У нашу хату Дзед Мароз.
У маю цешчу закахаўся
І дамоў яе павёз.
На дварэ цешча стаяла.
Акалелі ножкі.
Дзед Мароз кажух прынёс
І пагрэў іх трошкі.
2022 год
Комментарии
Отправить комментарий