Вершаваныя прыказкі і прымаўкі (праца)
Вершаваныя прыказкі і
прымаўкі
(праца)
У вершаванай форме склаў Аляксей Якімовіч
Адно зерне
Пуды прыносіць.
Мыш есці не просіць –
Сама сабе наносіць.
Перасуха ў недасухі
Сена пазычае.
Посціць і жывёла,
Калі гаспадар не мае.
Без гною ці без лубіну
Хлеба не чакай.
Мужыку лета,
Што святому рай.
Дзень выганяе з хаты,
А ноч прыганяе.
Хто якім зернем сее,
Такім і збірае.
Касіць добрага
Надвор’я не чакаюць.
Першую працу
За плот выкідаюць.
Стралец страляе,
А гаспадарка гуляе.
Хто дбае,
Той і мае.
Кармі парсюка мукой –
Пойдзе рукой.
Кладзі гной парой –
Будзе збожжа сцяной.
Касі ў дождж,
То ў надвор’е зграбеш.
Лета прагуляўшы,
Восенню не збярэш [1, с. 96 --
125].
2022 год
Выкарыстаная літаратура
1. Беларускія прыказкі,
прымаўкі, фразеалагізмы / склаў Ф.
Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.
Комментарии
Отправить комментарий