Вершы. Гумар-25
Аляксей
Якімовіч
У хаце
Цішыня у
хаце.
Казку дзед чытае.
З раніцы бабульку
Сваю забаўляе.
Слухае старая,
Ля стала прысеўшы.
Забзыяла муха,
У хату прыляцеўшы.
-- Не дае паслухаць! –
Баба не стрывала.
Акно адчыніўшы,
На двор яе прагнала.
Дзед закончыў казку.
Пра прынцэсу ён чытаў.
-- Жаніхоў было нямала --
Ні адзін замуж не ўзяў!
Згорбілася баба,
Слёзы выцірае,
Казачнай прынцэсе
Гэтак спагадае.
-- Яна іх выбірала.
З гонарам, багатая!--
Дзед тлумачыць бабе.
Баба глухаватая.
Пра залатую яблыньку
Гучна прачытаў.
-- Вось як там бывае! –
Ціхенька сказаў.
-- Вось каб нам такую!
Ты ноччу вартаваў бы,
А раніцай золата
Ля яе збіраў бы.
Бабуля пажвавела,
Цягнецца рукою.
Залатыя яблычкі
Бачыць прад сабою.
-- З чым я там сядзеў бы?
З кіем сукаватым?
Не хочацца дзядулю
Вартаваць ля хаты.
Акуляры скінуўшы,
Уздыхнуў стары.
-- Есці захацелася.
Супчыку звары.
-- Учора многа з'еў!
Хіба ўжо забыўся?
Дзед, пачуўшы гэта,
Ледзь з крэсла не зваліўся.
Баба адвярнулася,
Сядзіць, усміхаецца.
Гэтая гульня
Ёй дужа падабаецца.
А дзядуля спахмурнеў
І сліну глытае.
Супчык у вачах стаіць.
Вось бядая якая!
-- Звару табе супчыку,
Уволю накармлю.
Казачкі чытай.
Вельмі іх люблю.
Супакойвае дзядулю
Яго палавінка.
Хоць крыху кульгавая,
Але не былінка.
Дзядулю здалося,
Што на неба узляцеў.
Плечы распраміўшы,
Акуляры зноў адзеў.
Казку дзед чытае,
Баба сала скварыць.
Ля гарачай печы
Умела гаспадарыць.
2025 год
Аляксей Якімовіч
Прыпеўкі пра дзеда і бабу
Пайшла баба
пагуляць,
Але заблудзілася.
Не патрапіла дамоў.
Дзе жыве, забылася.
Бабу дзед прыраўнаваў.
Пад замком трымае.
Ужо цэлы месяц
На двор не пускае.
Дзед сядзіць у ваннай,
Вылезці не можа.
Чакае бабульку.
Яна дапаможа.
Агарод бабуля поле,
З градак зелле выбірае.
Градкі дзеда не цікавяць.
Ён на пляжы загарае.
Дзед па хаце ходзіць,
Охае, ўздыхае.
Учора зубы з рота зняў,
А цяпер шукае.
Дзед на беразе сядзіць,
Ловіць рыбу на кручок.
Баба ў бок яго штурхае.
--
Ўцёк апошні чарвячок!
Атрымаў дзед пенсію –
Абступілі ўнукі.
Пазіраюць на старога,
Паціраюць рукі.
Заявіла баба дзеду:
--
Валанцёрам хачу стаць.
Ва
ўсіх крамах гарадскіх
Цэны буду правяраць.
Дзед у хаце не сядзіць:
Бабе хоча дагадзіць.
Дзядок грошы зарабляе,
Баба лічыць і хавае.
Дзед і баба жывуць у вёсцы.
Не
купляюць малачка.
А
яшчэ яны гадуюць
У
свінінцы парсючка.
Пасеяў дзед моркву –
Бурачкі паўсходзілі.
Сядзіць і гадае,
Дзе яму нашкодзілі.
Ускапаў дзед градку,
Жытам засявае.
Баба побач, каля дзеда.
Яна заграбае.
Дзед з бабай, як маржы,
У
рацэ купаюцца.
Шчупачкі глядзяць з вады,
Охаюць, здзіўляюцца.
Баба дзеда вельмі любіць:
Пірагі яму пячэ.
Дзед на бабу пазірае.
Ад
яе ён не ўцячэ.
На
дварэ сняжынкі
Зямлю пасыпаюць.
А
дзед з бабай ў хаце
З
робатам гуляюць.
Да
дзеда ў нядзелю
Ашуканец пазваніў.
Грошай дзед яму не даў.
Касіць сена запрасіў.
Сёння баба у настроі.
Сёння дзед ёй дагадзіў:
За
стол раненька засеўшы,
Верш прыгожы прысвяціў.
2025 год
Комментарии
Отправить комментарий