Вершы. Любіце Пана Бога.
Вершы. Любіце Пана Бога.
Аляксей Якімовіч
Любіце Пана Бога
Самага
вялікага,
Самага святога
Слаўце, беларусы,
Заўжды Пана Бога!
Грэх у душу лезе,
Там хоча ўмясціцца.
Значыць, трэба, беларус,
Богу памаліцца.
Мой сынок маленькі,
Вельмі не журыся.
Калі стане цяжка,
Богу памаліся.
Цяжка жыць на свеце?
На душы трывога?
Любіце, беларусы,
Святога Пана Бога.
2022 год.
Аляксей Якімовіч
Падарыў мне Бог клубок…
Падарыў
мне Бог клубок.
Быў даволі важкі.
Я падумаў, паглядзеўшы:
-- Як пражыць няцяжка?
Каб не снілася благое,
Каб спрыяла і пілося,
Каб сябры не абміналі
І ў кішэні каб вялося.
Па калдобах крочыў,
Як у ступе, гразь таптаў.
Мой Анёл, прысланы Богам,
Часта слёзы выціраў.
Ласкавыя промні
Я лавіў рукою.
А яны ўцякалі.
Былі не са мною.
Прамень не сініца.
Сеткай не накрыеш.
Як лісточак адарваны
Да дрэва не прышыеш.
Адарваўся і лячу,
Град ільдзінкамі сячэ.
А душа ўсё роўна просіць:
-- Дай пажыць яшчэ.
Дай надыхацца паветрам
З блізкімі, сваімі.
Прыйдзе свята, за сталом
Заспяваю з імі:
-- Над ракой гнецца вярба,
Каб вады напіцца.
Сонца ўпала з вышыні,
У вадзе іскрыцца.
Падарыў мне Бог клубок.
Быў даволі важкі.
Шмат я нітак адарваў.
Ён цяпер няцяжкі.
Беражыце свой клубок
І шануйце Бога.
Пажадаю вам, сябры,
Добрых летаў многа.
2024 год
Аляксей
Якімовіч
На
пагорачку зялёным…
На пагорачку зялёным
Царква даўняя стаіць,
Крыху воддаль, у нізінцы,
Шчара-рэчанька бяжыць.
Бяжыць хутка, нясе воды,
Каб брату Нёману аддаць.
Я гляджу і мне здаецца:
Продкі ля царквы стаяць.
Талакой тут працавалі,
Будавалі дзіўны храм.
Разам з ім святую веру
Перадаць змаглі і нам.
Каб маліліся старанна,
Вымаўляючы “Амінь”.
Божа, Ойча наш Нябесны,
Беларусаў не пакінь.
Жылі дружна, па-суседску,
Каб правіны дараваць.
Не хацелі мае продкі
Цяжкі грэх на душу браць.
Хлеб надзённы здабывалі
Там, дзе поле, на зямлі.
І малыя, і старыя
Працаваць туды ішлі.
Помню: бохан свежы
Мама з печы дастае.
На яго я пазіраю,
Побач два браты мае.
Па дарогах навакольных
Да царквы ідзе народ.
Цар Нябесны, я запомніў:
Будаваў яе наш род.
2024 год
Комментарии
Отправить комментарий